Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.03.2024

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка склалі $8,219 млрд

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка 2024 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,2186 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА. За люты 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $125,1 млн (на 1,55 працэнта) пасля зніжэння ў студзені 2024 года на $33,9 млн (на 0,4 працэнта). Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 сакавіка бягучага года склаў $3,2966 млрд, павялічыўшыся за люты на $146,2 млн (на 4,64 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $3,5528 млрд, зменшыўшыся на $10,7 млн (на 0,3 працэнта). Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.