Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
08.09.2021

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за жнівень выраслі на 14,2 працэнта да $8,5 млрд

  7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня 2021 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8496,7 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка. За жнівень 2021 года золатавалютныя рэзервы павялічыліся на $1054,3 млн (на 14,2 працэнта) пасля росту ў ліпені на $33 млн (на 0,4 працэнта). Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні ў асноўным абумоўлены размеркаваннем спецыяльных правоў пазыкі Міжнароднага валютнага фонду, купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт. У жніўні 2021 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $340 млн. Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як $6 млрд.-0-