Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.03.2024

14 сакавіка – Дзень праваслаўнай кнігі

13 сакавіка ў Свіслацкай раённай бібліятэцы ў рамках сумеснага праекта з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў “ Тэрыторыя пазнання ” адбыўся ўрок духоўнасці “ Дзе вера, там і сіла ” , прымеркаваны да Дня праваслаўнай кнігі. Ва ўступным слове бібліятэкар раскрыла сэнс паняццяў “вера”, “дабро” і “зло”, расказала пра праявы дабрыні, міласэрнасці, узаемаразумення, павагі, добразычлівасці людзей у адносінах адзін да аднаго. Запрошаны на сустрэчу іерэй храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў Свіслачы Дзіянісій Чарняеў растлумачыў, што праваслаўе – гэта цэлы свет са сваёй унікальнай мовай, часта незразумелай тым людзям, якія далёкія ад веры. Дапамагчы зразумець гэтую цудоўную мову дапамагаюць праваслаўныя кнігі з разнастайнай духоўнай тэматыкай. Айцец Дзіянісій адказаў на ўсе пытанні, а таксама ў гонар свята Дня праваслаўнай кнігі падарыў Свіслацкай раённай бібліятэцы кнігу “Пра Бога і веру. Гутаркі для дзяцей і бацькоў”. У завяршэнні мерапрыемства прысутным была прадстаўлена тэматычная выстава “Свет веры і духоўнасці” і зроблены агляд літаратуры.