Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.03.2021

22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні

Колькі б гадоў ні мінула з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. У памяць пра ахвяр Хатыні і ўсіх ,   хто загіну ў ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў бібліятэках ДУК “ Свіслацкая раённая бібліятэка ” прайшлі мерапрыемствы. 22 сакавіка ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 5 класа гімназіі №1 імя К.Каліноўскага прайшло інфармацыйнае паведамленне “ Хатынь: гаворачая цішыня ” . Вядучыя ў вершах і прозе перадалі боль і гнеў маленькай беларускай вёсачкі. Прысутныя здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс “ Хатынь ” , у спомнілі аб страшнай трагедыі, якая адбыл а ся 22 сакавіка 1943 года , пазнаёміліся з гісторыяй іншых вёсак, якія падзялілі лёс Хатыні. Да мерапрыемства была арганізавана тэматычная выстава, дзе прадстаўлен а літаратура аб лёсе “ вогненых вёсак ” , малюнкі дзяцей аб гэтай трагедыі. У завяршэнні ўсі м прысутны м быў уручаны тэматычны буклет “ Званы Хатыні ” . 22 сакавіка на ўрок памяці “ Хатынь – вечны сімвал памяці і смутку ”   у Свіслацкую раённую бібліятэку былі запрошаны вучні 9-х класаў СШ №2 імя М .П.Масон а ва. У сучасным свеце няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова “ Хатынь ” . Назва невяліка й беларуска й   вёсачкі стала сімвалам трагедыі народа   Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Праслухаўшы інфармацыйнае паведамленне і прагл я дзеўшы мультымедыйную прэзентацыю “ Хатынь – вечны сімвал памяці і смутку ” , рабяты даведаліся пра гісторыю вёскі Хатынь і   жудасн ую трагеды ю , якая напаткала яе жыхароў у 1943 год зе . Прысутныя пачулі інфармацыю пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу “ Хатынь ” , уражлівага архітэктурна-мастацкага збудаванн я , здзейсніўшы віртуальную экскурсію ў гэтае памятнае месца. Прадэманстраваны відэафільм “ Хатынь ” прымусіў азірнуцца і задумацца над гісторыяй чалавецтва. У канцы сустрэчы вучні пазнаёміліся з тэматычнай выставай “ Трагедыя беларускай Хатыні ” і ў гутарцы прыйшлі да высновы: колькі б гадоў ні прайшло з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая.