30.04.2024
25 красавіка ў Свіслацкай раённай бібліятэцы для навучэнцаў 10-х класаў СШ №2 імя М.П.Масонава прайшоў урок прафарыентацыі “Знайдзі сваё прызванне”
Ва
ўступнай гутарцы прысутныя абмеркавалі
пытанне “ Як
знайсці сваё прызванне? ” , высветлілі, што абазначае слова “ прызванне ” ,
ці ёсць яно ў кожнага чалавека. Вучн і пазнаёміліся з
разнастайным светам новых прафесій і спецыяльнасцей, даведаліся, як з'явіліся
першыя прафесіі, і былі здзіўлены тым, якія з іх будуць запатрабаваны ўжо зусім
хутка.
Разам
высветлілі, ці супадаюць п рызв анне і прафесія ў
жыцці, якія крокі трэба зрабіць, каб даведацца і выявіць, у чым тваё п рызв анне,
і як гэта суаднесці з будучай прафесіяй. Юнакі і
дзяўчаты п ачулі
меркаванне псіхолага і сфармул і равалі тыя якасці,
якія адпавядаюць той ці іншай прафесіі, што яна павінна адлюстроўваць.
Запрошаныя
на сустрэчу інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Свіслацкага РАНС Д.З.Зайко і інструктар-валеолаг Свіслацкай ЦРБ Л.Ч.Саўко зацікавілі рабят аповедам пра свае прафесіі і дзе іх можна атрымаць. З творчай
прафесіяй прысутных пазнаёміла П.С.Верабей, мастак-афарміцель Свіслацкага
раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў
гульнях “Назад у мінулае” і “Самая падыходзячая”, з дапамогай тэста “Выбар
зрабі сам” праверылі сваю гатоўнасць да самавызначэння.
Увазе прысутных была прапанавана
тэматычная выстава “Адрас тваёй прафесіі”, дзе былі прадстаўлены кнігі аб
прафесіях, памяткі “Усе прафесіі патрэбныя – усе прафесіі важныя”, “Якія памылкі
здзяйсняюць навучэнцы пры выбары прафесіі”, “Класіфікацыя прафесій”, “Сайты для
тых, хто хоча вучыцца” і інфармацыйныя
буклеты “Самыя запатрабаваныя прафесіі Рэспублікі Беларусь”, “10 запатрабаваных
прафесій Беларусі ў 2024 годзе”, распрацаваныя і выдадзеныя супрацоўнікамі
аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі.