Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.07.2023

Бяспечнае лета

З мэтай папярэджання дзіцячага траўматызму і няшчасных выпадкаў у летні перыяд у Свіслацкай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Брыганціна” СШ №2 імя М.П.Масонава прайшла пазнавальная гутарка “Школа бяспечнага лета”. Бібліятэкар расказала дзецям, што такое бяспека і як засцерагчы ад небяспекі свае летнія канікулы. Рабяты даведаліся аб сонечнай актыўнасці, якую карысць прыносіць чалавеку вада і чым небяспечныя вадаёмы. Затым усе разам паўтарылі правілы паводзін на дарозе, пагутарылі аб бяспечным харчаванні, аб прадуктах, якія хутка псуюцца, аб правілах гігіены. Дзецям былі растлумачаны правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі на вуліцы і калі яны застаюцца дома адны. Падчас мерапрыемства прысутныя з цікавасцю адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “Бяспечныя летнія канікулы”, атрымалі карысную інфармацыю з відэароліка “Азбука бяспекі”, уважліва сачылі за героямі мультфільмаў серыі “Чароўная кніга МНС”: “Правілы паводзін на вадаёмах”, “Правілы бяспекі дома”, “Правілы паводзін на прыродзе”, “Небяспечныя насякомыя”. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з кнігамі, якія даюць простыя парады, як пазбегнуць непрыемнасцей і правесці канікулы бяспечна і з карысцю для свайго здароўя. У выніку ўсе разам прыйшлі да высновы аб тым, што бяспека залежыць ад выконвання правіл паводзін, якія трэба ведаць кожнаму.