06.05.2020
Чытаем кнігі пра вайну
Для
сучасных дзяцей Вялікая Айчынная вайна - гэта далёкая гісторыя. Таму задача дарослых - дапамагчы падлеткам сфарм іра ваць правільную грамадзянскую
пазіцыю, выхаваць уваж лівае стаўленне да ветэранаў. Добрыя кнігі пра вайну, успаміны, размовы пра гісторыю нашай Радзімы
і асобных чалавечых лёсах фарм іруюць памяць пакаленняў.
Бібліятэка гімназіі кожны год прымае
актыўны ўдзел у акцыі «Чытаем дзецям пра вайну». Сёлета ў рамках акцыі для
вучняў пачатковай школы правялі гадзіну
чытання кніг пра вайну.
Уступная гутарка пра падзеі вайны
з фашысцкай Германіяй падрыхтавала дзяцей да знаёмства з літаратурнымі творамі,
якія прадстаўлены на кніжнай выставе, арганізаванай у чытальнай зале. Для
чытання ўслых была абраная кніга А. Міцяева "Зямлянка".
У суправаджэнні прэзентацыі «Кнігі пра вайну для дзяцей» гімназісты
праслухалі апавяданні «Зямлянка», «Мяшок аўсянкі», «Ракетныя снарады» Анатоля
Міцяева.
З вялікай цікавасцю, маленькія чытачы актыўна абмяркоўвалі падзеі і ўчынкі герояў, выказвалі свае адносіны да
прачытанага. Адказы дзяцей былі рознымі, але разам з тым абдуманымі і
асэнсаванымі. А пазней па прачытаным тэксце дзецям была прапанавана віктарына.
Завяршыўся час чытання праглядам
мультфільма «Салдацкая казка», па апавяданні
Канстанціна Паўстоўскага «Прыгоды жука-насарога», а вучань трэцяга класа
Франкоўскі Артур прачытаў вельмі выразна і артыстычна верш Льва Пратасава «Малы яшчэ, але разважыць
я ў сіле...". Хлопчыку, які напісаў гэты верш, было ўсяго 10 гадоў. Пранікнёна
гучалі словы аб Радзіме, аб любові да яе.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны была і застаецца адной з вядучых у
літаратуры мінулага і сучаснасці. Праз 75 гадоў пасля заканчэння той страшнай
вайны ў нас ёсць магчымасць зірнуць на падзеі ваенных гадоў вачыма відавочцаў.