Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.09.2023

Да 75-годдзя Л.К.Шлег “Свет змястоўнай цішыні…”

21 верасня 2023 года навучэнцы філіяла “Корнадзь” пазнаёміліся з творчасцю сучаснага беларускага кампазітара Людмілы Карпаўны Шлег, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Л.К.Шлег нарадзілася 21 верасня 1948 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці, скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара Д.Б.Смольскага (1972) і асістэнтуру-стажыроўку ў Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара С.М.Сланімскага (1980), член Беларускага саюза кампазітараў з 1974 года. Людміла Карпаўна актыўна працуе ў сферы аркестравай, вакальна-сімфанічнай, камернай і харавой музыкі. Адметнай рысай творчасці кампазітара з'яўляюцца тэатралізацыя музычных формаў, актыўнае ўжыванне элементаў сучасных кампазітарскіх тэхнік, яркасць нацыянальнага каларыту. На працягу многіх гадоў творца пастаянна звяртаецца да фальклорнай тэматыцы, звязанай з узнаўленнем архаічных вобразаў, паганскіх абрадаў і рытуалаў, праваслаўных і каталіцкіх пеўчых традыцый. Людміла Карпаўна знайшла свой шлях у мастацтве, свой стыль, асабістую манеру выказвання, звязаную з сінтэзам «старога» і «новага». У гэты дзень ёй споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння. Аповяд пра жыццё і творчасць кампазітара суправаджаўся праслухоўваннем твораў, праглядам карцін (яна скончыла аддзяленне станковага жывапісу і графікі Маскоўскага інстытута ім. Крупскай), а таксама выступам вакальнай групы з выкананнем песен аўтара.