26.06.2020
Да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем наркотыкаў і іх незаконным абаротам у бібліятэках прайшлі інфармацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы
У Свіслацкай
раённай бібліятэцы была арганізавана гадзіна развагі “Цікавасць коштам у жыццё”,
у рамках якога адбылася сустрэча старшага оперупаўнаважанага Свіслацкага РАУС
А.М.Слясарчыка з рабятамі працоўнага лагера “Сем вятроў” гімназіі №1 імя К.Каліноўскага.
Маладыя людзі даведаліся аб праблеме наркаманіі, аб статыстыцы страшных лічбаў.
Анатоль Мікалаевіч звярнуў увагу прысутных, што асноўны шлях вырашэння праблемы
– асабісты, выхаванне ў кожнага чалавека адносін нецярпення і непрымання наркотыкаў. Рабяты разважалі над тым, чаму
людзі пачынаюць ужываць наркотыкі. Бібліятэкар прапанавала разглядзець розныя
сітуацыі, у якіх можа апынуцца падлетак у кампаніі аднагодкаў, якія прапануюць
паспрабаваць наркотык. Прысутныя адказвалі, як яны сябе павядуць у складанай
сітуацыі. У канцы сустрэчы маладыя людзі задавалі пытанні спецыялісту. Увазе
чытачоў была прапанавана тэматычная выстава “Будучыня без наркотыкаў”. Моладзь
з карысцю правяла час на свежым паветры, адпачыўшы ад працоўнай змены.
Свіслацкая
дзіцячая бібліятэка арганізавала анлайн-сустрэчу з фельчарам-валеолагам Свіслацкай
ЦРБ Л.Ч.Саўко. Людміла Чаславаўна асвяціла тэму “Пра негатыўныя наступствы
немедыцынскага спажывання наркотыкаў”.
У Ханчыцкай
бібліятэцы падлеткі прынялі ўдзел у абмеркаванні праблемы “Свет белага
вар’яцтва”. Рабяты пачулі пра пагрозу, якую прыносяць наркотыкі для жыцця і
здароўя, што наркотыкі – гэта не задавальненне або шкодная звычка, а сур’ёзная
хвароба, якая наносіць шкоду лёсу, разбурае сем’і, пазбаўляе жыцця. Напрыканцы
мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаны “Памяткі пра шкоду наркотыкаў”.