19.03.2021
Да Сусветнага дня паэзіі 18 сакавіка ў Свіслацкай раённай бібліятэцы быў арганізаваны вечар паэтычнага настрою “Малая радзіма натхняе”
Вучні СШ №2 імя М.П.Масонава
даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, пра тое, што галоўнай мэтай
Сусветнага дня паэзіі было падкрэсліць тое найвялікшае значэнне, якое мае
літаратура ў культурным жыцці сучаснага грамадства, аб’яднаць
паэтаў усяго свету і даць ім права і магчымасць заявіць пра сябе.
Рабяты з задавальненнем акунуліся ў свет паэзіі нашага
краю, слухалі паэтычныя галасы Свіслаччыны.
На сустрэчу былі запрошаны свіслацкія паэты Ламашкевіч
Іван Канстанцінавіч, Мысліцкая Ганна
Іосіфаўна, Карпук Зоя Сцяпанаўна – людзі
таленавітыя, улюбёныя
ў жыццё і ў сваю малую радзіму.
Адлюстроўваць свае
пачуцці ў вершах, захоўваць у рытме сваё
светаадчуванне, марыць пра будучыню і ўспамінаць мінулае, гаворачы да мільёнаў
і застаючыся пры гэтым сам-насам з сабой, – на гэта здольная толькі паэзія. Пацвярджэнне
гэтых слоў мы пачулі ў вершах нашых паэтаў, кожны радок якіх нашы яны
чыталі з вялікім пранікненнем, з непаддзельнымі пачуццямі.
Цікава было даведацца ў нашых аўтараў аб тым, што
заахвоціла іх узяць ручку і лісток паперы і пачаць тварыць, якім быў
іх першы верш, які з напісаных вершаў з’яўляецца
любімым і чаму.
З вялікім задавальненнем і гонарам нашы госці
ўспомнілі паэтычныя радкі аб нашай Беларусі. А якія душэўныя і кранальныя вершы
былі прысвечаны роднай Свіслачы ў яе юбілейны год. Адна з самых любімых тэм
у паэзіі – каханне. Гэтае светлае пачуццё апета і
нашымі паэтамі. Яны з радасцю падзяліліся сваімі радкамі пра каханне.
Кожны аўтар па-свойму цікавы, у кожнага свой паэтычны стыль.
Многія вершы засталіся яшчэ не прачытанымі, але мы
ўпэўнены, што з кожнай нашай сустрэчайпрыхільнікаў
паэзіі будзе больш, а малая радзіма і надалей будзе ганарыцца талентамі,
віртуозамі слова.
На заканчэнне сустрэчы, усе ўдзельнікі прачыталі па
радках верш, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі. Гасцям былі ўручаны фота на
памяць аб сённяшняй літаратурнай сустрэчы.