Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.06.2024

Дзень дзіцячай літаратуры “Необъятен и велик мир волшебных детских книг”

6 чэрвеня Свіслацкая раённая бібліятэка для юных чытачоў арганізавала летні дзень дзіцячай літаратуры “Необъятен и велик мир волшебных детских книг” . У гэты дзень для наведвальнікаў дзіцячага аздараўленчага лагера “Бригантина”   адбылася прэм’ера тэатралізаванага паказу “По сказочным тропинкам Лукоморья”, у аснову якога была пакладзена “Сказка о рыбаке и рыбке” А.С. Пушкіна, прымеркаваная да 225-годдзя з дня нараджэння вялікага пісьменніка. Перад паказам спектакля бібліятэкар расказала дзецям цікавыя факты біяграфіі Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па яго казках, у літаратурных гульнях “Казачныя аб’явы”, “Злучы слова і яго значэнне”. Дзеянне казкі разгарнулася на фоне маляўнічых дэкарацый, шуму мора. Пастаноўка любімай казкі выклікала     захапленне ў юных гледачоў. Рабяты з суперажываннем глядзелі тэатральную фантазію, выказваючы падзяку акцёрам-лялькаводам доўгімі апладысментамі. Зацікавіла дзяцей кніжная выстава-інсталяцыя “У Лукоморья дуб зеленый”, якая пазнаёміла з творчасцю вялікага рускага пісьменніка. Для атрада “Волна” дзіцячага аздараўленчага лагера “Бригантина” была праведзена гадзіна вясёлых забаў   “Для юных книгочеев наш дом открыт всегда”, падчас якога рабяты акунуліся ў вясёлую і сяброўскую атмасферу. Удзельнікам спатрэбілася кемлівасць, увага і спрыт для таго, каб выканаць заданні конкурсаў: “ Узнай литературного героя ” , “ Сказочный винегрет ” . Захапленне ў дзяцей выклікалі гульні:   “ Заморочки из бочки ” , “ Сказочные обгонялки ” , “ Большая сказочная контрольная ” , “ Задания цветика-семицветика ”. З захапленнем прысутныя знаёміліся з літаратурай выставы-экспазіцыі “ Книжная россыпь ”. Летні дзень дзіцячай літаратуры прайшоў весела і падарыў удзельнікам добры настрой.