Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.05.2021

Дзень краязнаўства “Я гэты край Радзімаю заву”, прысвечаны 765-годдзю Свіслачы

18 мая ў Свіслацкай раённай бібліятэцы адбыўся дзень краязнаўства “Я гэты край Радзімаю заву”, прысвечаны 765-годдзю Свіслачы. У рамках дня краязнаўства прайшлі: слайд-падарожжа “Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей – захавальнік гісторыі малой радзімы”, калейдаскоп падзей “Гартаючы старонкі памяці”, агляд інфармацыйнай выставы-экспазіцыі “Край свіслацкі – край самабытны”, акцыя “Краязнаўчая літаратурная паштоўка”. У Міжнародны дзень музеяў адбылася сустрэча з супрацоўнікамі УК “Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей” Л.Р.Жук, В.В.Шкулепа.   Да ўвагі вучняў 10 класа гімназіі №1 імя К.Каліноўскага і членаў Свіслацкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей – захавальнік гісторыі малой радзімы”, якая пазнаёміла з гісторыяй музея, з яго экспазіцыямі, чым жыве ўстанова сёння. Зацікавіў прысутных аповед пра ўнікальныя экспанаты з фонду музея . Яны даведаліся аб свяшчэннай кнізе мусульман “Каран” (1898 г.), каталіцкім зборніку малітваў “Молитвослов” (1930 г.), іконе трыпціху (складзень трохстворкавы 19ст.), узнагародах І.Г.Жыўлюка часоў Вялікай Айчыннай вайны за вызваленне гарадоў Італіі і Англіі і інш. Калейдаскоп падзей “Гартаючы старонкі памяці” акцэнтаваў увагу прысутных на асноўных момантах   з гісторыі Свіслачы. Вядучыя расказалі аб афіцыйнай даце заснавання, згодна першага ўпамінання ў Іпацеўскім летапісу; атрыманні статуса мястэчка (1523г.); часе ўладання Свіслачу Вінцэнтам Тышкевічам, сенатарам Вялікага княства Літоўскага; акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; пасляваенным аднаўленні і развіцці; атрыманні статуса горада (14 снежня 2000 года); асноўных падзеях сённяшняй Свіслачы. Да ўвагі прысутных была прадстаўлена інфармацыйная выстава-экспазіцыя “Край свіслацкі – край самабытны”, якая раскрывае непаўторную прыгажосць Свіслаччыны, яе прыродныя багацці, турыстычную прывабнасць. Асаблівую цікавасць выклікалі макеты галоўных сімвалаў Свіслачы: кальцо пры ўездзе ў горад, графскі шпіль, арка пры ўваходзе ў парк імя В.Тышкевіча.   У рамках дня краязнаўства адбылася акцыя “Краязнаўчая літаратурная паштоўка”: чытачы атрымалі паштоўку з краявідамі Свіслачы і вершамі мясцовых паэтаў, прысвечаныя роднаму краю.