Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.12.2023

Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

У Свіслацкай раённай бібліятэцы для вуч няў 8 “Б” класа СШ №2 імя М.П.Масонава прайшоў урок памяці “Завешчана памятаць”. Рабяты даведаліся, што азначае тэрмін “ генацыд ” , праслухалі гістарычную даведку аб зверствах фашысцкіх захопнікаў. Старшы навуковы супрацоўнік Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея Гурын Уладзіслаў Яўгенавіч з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі “ Жахі канцлагераў ” падрабязна расказаў пра жахлівыя злачынствы фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра месцы пахавання мірных грамадзян, прывёў лічбы, якія сведчаць пра маштабы знішчэння жыхароў і населеных пунктаў . Запрошаны на мерапрыемства памочнік пракурора пракуратуры Свіслацкага раёна Хапанкова Вольга Валер ’ еўна пазнаёміла вучняў з падрабязнасцямі крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай па фак ту генацыд а беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна звярнула ўвагу на тое, што падчас расследаванняў крымінальнай справы аб генацыдзе ў нашым раёне ўстанаўліваюцца ўсё новыя месцы знішчэння фашыстамі і іх памагатымі мірных грамадзян. Прысутныя былі азнаёмлены з кніжнымі выданнямі, прадстаўленымі на тэматычнай выставе “Генацыд – боль і памяць”: “Генацыд беларускага народа”, “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці”, “Лагеры савецкіх ваеннапалонных у Беларусі: 1941-1944: дакументы і матэрыялы”. Асаблівую ўвагу надалі кнігам серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці ” пра гісторыю канцэнтрацыйных лагераў у розных кутках нашай Радзімы, у кожным з якіх загінулі дзясяткі тысяч чалавек: Масюкоўшчына, Азарычы, Трасцянец і іншыя. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя прыйшлі да высновы, што праз шмат гадоў пасля тых жуда сных падзей важна шанаваць і памятаць людзей, якія далі нам жыццё, свабоду і мірнае неба. Паўтарэння тых страшных жахаў нельга дапусціць любой цаной!