Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.11.2022

Гуляй у беларускае!

Беларускія народныя цацкі завіталі на занятак да выхаванцаў дзіцячага сада № 1 г. Свіслачы. У госцi да дзяцей прыйшлі лялькi Янка i Арынка і прынеслi з сабой чароўны куфэрак. Каб яго адчынiць, неабходна было адгадаць загадку. Дзецi з цiкавасцю разглядалi i называлi цацкi з куфэрка: глiняныя, саламяныя, iльняныя. Тлумачылi, як трэба гуляць з такiмi цацкамi i чаму. Выхаванцы выканалi ўсе заданнi Янкi i Арынкi, нават пераўтварылiся ў маленькiх зайчыкаў.  У гульнёвай форме дашкольнікі пазнаёміліся з гісторыяй народнай цацкі, яе нацыянальнай адметнасцю і своеасаблівасцю, развучылі беларускія народныя забаўкі, песенькі, узбагацілі свой слоўнік назвамі беларускіх народных цацак, пашырылі веды аб матэрыялах, з якіх яны робяцца.  Пасля занятку, упэўнена выхавацель Іна Карнацэвіч, у дзяцей пашырылася цікавасць да народнай творчасці, да беларускай мовы, з’явілася жаданне навучыцца добра размаўляць на ёй. Галіна К АРПАВА Фота аўтара