14.03.2024
Канстытуцыя – вышэйшая каштоўнасць грамадства
Да Дня Канстытуцыі 12 сакавіка ў
Свіслацкай раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Юны
патрыёт” прайшоў урок грамадзянскасці “Канстытуцыя – вышэйшая каштоўнасць
грамадства”. Бібліятэкар расказала рабятам, што такое Канстытуцыя і чаму яе
называюць асноўным Законам, разам разгледзелі раздзелы і артыкулы Канстытуцыі.
Электронная прэзентацыя “Гісторыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” пазнаёміла
старшакласнікаў з гісторыяй стварэння асноўнага закона беларускай дзяржавы.
Запрошаны на сустрэчу адвакат
юрыдычнай кансультацыі Свіслацкага раёна Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў
Раман Іванавіч Гушчын падрабязна расказаў, якія правы і свабоды мае чалавек, у
тым ліку дзіця, гарантаваныя Канстытуцыяй, а таксама аб адказнасці і абавязках
грамадзян нашай краіны.
Кансультант натарыяльнай канторы
Свіслацкага раёна Алена Аляксандраўна Заяц падкрэсліла важнасць увасаблення на
практыцы закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь каштоўнасцей,
нацыянальнага адзінства і беражлівых адносін да гістарычнай і культурнай
спадчыны.
Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў
з тэматычнай выставай “Я – грамадзянін сваёй краіны”, больш падрабязна
спынілася на прынятых зменах і дапаўненнях па выніках рэспубліканскага
рэферэндуму 2022 года. Увазе прысутных было прадстаўлена відэа “Падпісанне
Прэзідэнтам рашэння Рэферэндуму аб зацвярджэнні змяненняў у галоўны закон
краіны”. Для замацавання атрыманых ведаў старшакласнікі адказалі на пытанні
віктарыны “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай
гульні “Свет права”.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе
прысутныя прынялі ўдзел у фотачэленджы «Я – Беларус!» у рамках Усебеларускай
акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”, прысвечанай Дню Канстытуцыі.