Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.09.2022

Лукашэнка 30-31 жніўня правёў шэраг тэлефонных размоў

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30-31 жніўня правёў шэраг тэлефонных размоў, паведамляе БЕЛТА. З Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым перш за ўсё абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-азербайджанскіх двухбаковых адносін. Таксама лідары абмяняліся думкамі і па тэматыцы міжнароднага парадку дня. Галоўнай тэмай размовы з Прэзідэнтам Узбекістана стаў будучы саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які адбудзецца ў сярэдзіне верасня. У планах кіраўніка беларускай дзяржавы ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Аб развіцці беларуска-ўзбекскага ўзаемадзеяння Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў гаварылі як у разрэзе двухбаковага супрацоўніцтва, так і праз прызму ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных структурах. Аб маючым адбыцца саміце ва Узбекістане ішла размова і ў час тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. На палях ШАС прэзідэнты Беларусі і Расіі дамовіліся правесці сустрэчу. Абмеркавалі, дарэчы, лідары не толькі гэтыя планы, але і графік далейшых кантактаў у цэлым. А таксама беларуска-расійскія адносіны, найбольш актуальныя пытанні і сітуацыю ў рэгіёне і свеце. Правёў беларускі лідар і тэлефонную размову з першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Датычылася яна і беларуска-казахстанскіх адносін, і міжнароднага парадку дня. Адбылася таксама тэлефонная размова са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка. Не абышлося і без віншаванняў. Шматлікія пасланні ад замежных лідараў у адрас Аляксандра Лукашэнкі таксама паступаюць у гэтыя дні - у прыватнасці, ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі, Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры, Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава, Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева, Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава, прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. Тэлеграмы атрыманы і ад вядомых дзеячаў розных сфер як блізкага, так і далёкага замежжа, кіраўнікоў інтэграцыйных структур.