31.03.2020
Напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкі раёна запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў акцыі “Чытаем разам кнігі пра Вялікую Айчынную вайну”
Чым далей
ад нас адыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тым каштоўней
становяцца творы – сведкі старонак нашай гісторыі. Чытанне кніг дапамагае не
перарвацца жывой ніці, якая аб’ядноўвае
мінулае і будучае.
Напярэдадні
святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкі раёна запрашаюць усіх
жадаючых да ўдзелу ў акцыі “Чытаем разам кнігі пра Вялікую Айчынную вайну”.
Прачытайце
добрую кнігу пра вайну, яна дапаможа акунуцца ў тыя суровыя і гераічныя гады,
разам з героямі кніг адчуць дыханне часу, перажыць боль і горыч страт,
захапленне і пачуццё любові да ўсяго жывога і сапраўднага.
Памяць пра тую
страшэнную вайну павінна захавацца і перадацца ад пакалення да пакалення.