10.04.2025
Папярэдзіць бяду
З пачатку года
на тэрыторыі Свіслацкага раёна ўжо здарылася 6 пажараў. Каб папярэдзіць бяду і
перасцерагчы жыхароў раёна, работнікі Свіслацкага райаддзела МНС сумесна з
праедстаўнікамі РАУС накіраваліся ў прафілактычныя рэйды з мэтай праверкі
бяспечнага стану домаўладанняў грамадзян, якія маюць патрэбу ў асаблівым
кантролі.
Мерапрыемствы
прайшлі на тэрыторыі Свіслацкага сельскага савета і горада Свіслач.
Ратавальнікі наведалі шматдзетныя сем'і, сем'і, дзе дзеці прызнаны знаходзяцца
ў сацыяльна-небяспечным становішчы, домаўладання адзінокіх і адзінока
пражываючых грамадзян. Асаблівую ўвагу прадстаўнікі службы выратавання надавалі
пажарнай бяспекі домаўладанняў: спраўнасці пячнога ацяплення, а таксама
наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
- Толькі за мінулы год у Гродзенскай
вобласці дзякуючы своечасовым спрацоўкам пажарнага апавяшчальніка было
выратавана 18 чалавек. Прыбор вельмі просты ў выкарыстанні: усталёўваецца на
столі ў жылых памяшканнях, у выпадку ўзгарання спрацоўвае на дым і выдае гукавы
сігнал, які і апавясціць вас аб пажары, - распавёў жыхарам інспектар нагляду Анатоль
Багдзевіч і ўручыў памяткі ад МНС.