21.09.2020
        
        Перамога ў абласным конкурсе “Малая радзіма: імгненні гісторыі”
 Свіслацкая раённая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у абласным
конкурсе “Малая радзіма: імгненні гісторыі” і ўзнагароджана дыпломам за
перамогу ў намінацыі «Быт нашых продкаў». 
 Фотаматэрыялы на конкурс былі прадстаўлены ў незвычайнай
форме: асновай фотаальбома стаў беларускі ручнік – прадмет, які шырока
выкарыстоўваецца ў побыце нашых продкаў, у разнастайных абрадавых сітуацыях. 
  Прадстаўленыя
фатаграфіі згрупаваны па раздзелах: 
 “Паўсядзённае жыццё нашых продкаў” – цікавыя моманты з
паўсядзённага жыцця нашых продкаў,  знешні воблік гараджан і сялян Свіслаччыны,   вядзенне хатняй гаспадаркі, працоўныя дні,
заняткі свіслачан у вольныя хвіліны; 
 “Дзіцячыя і школьныя гады” – раскрываецца свет дзяцінства
нашых продкаў, іх цацкі, адзенне, школьныя фатаграфіі розных гадоў вучняў школ
раёна; 
 “Рамёствы і народныя промыслы” –знаёміць з самабытнымі
рамёствамі Свіслаччыны (чорназадымленая кераміка, ткацтва, бондарства, пляценне
паясоў і інш.); 
 “Традыцыі, звычаі, абрады” – вясельныя абрады, убранне
жаніха і нявесты, калектыўныя вясельныя фатаграфіі рознага часу, провады ў армію,
ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, першамайская дэманстрацыя. 
 Усе прадстаўленыя фатаграфіі маюць сваю гісторыю, якую асцярожна
захоўваюць у кожнай сям’і. 
 Свіслацкая раённая бібліятэка прадстаўляе відэаролік да абласнога
конкурсу “Малая радзіма: імгненні гісторыі”, у якім атрымала перамогу. 
  https://youtu.be/Gl_Vp352xRQ