Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.09.2022

Першы званок празвінеў у Дабравольскай сярэдняй школе

Непрыкметна праляцела лета, закончыліся самыя доўгія канікулы, і залівісты школьны званок паклікаў вучняў у чыстыя і ўтульныя класы. Для дзяцей і настаўнікаў пачаўся новы навучальны год. Дзень ведаў сустрэў Дабравольскіх вучняў і настаўнікаў яркім сонцам і бясхмарным небам. Не па-восеньску цёплы дзень пакуль яшчэ не настройвае на вучобу, але дорыць адчуванне свята. На ўрачыстую лінейку выстраіліся вясёлыя дзеці, вопытныя настаўнікі і ўсхваляваныя бацькі, якія, па зразумелых прычынах, заўсёды перажываюць больш, чым самі вучні. Букеты кветак, сустрэча з сябрамі пасля лета, хваляванне і ўпэўненасць выпускнікоў... Радасць гэтай урачыстай падзеі прыйшлі падзяліць ганаровыя госці: старшыня Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, старшыня Дабравольскага сельскага выканаўчага каімтэта Віктар Філіновіч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Ніна Рудоміна, намеснік начальніка пагранічнай заставы “Тушамля” Ілля Патоніч, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатоль Мархалюк, старшыня ветэранскай арганізацыі Тарэза Іванюк. Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена прызёру раённых і абласных спартыўных спаборніцтваў Максіму Семянчуку і выдатніцы вучобы Яўгеніі Гутар. На лінейцы словы віншаванняў з пачаткам новага навучальнага года выказаў Віктар Суботка: –  Праз некалькі хвілін пачне свой адлік новы навучальны год. Ад імя раённага Савета дэпутатаў, ад імя раённага выканаўчага камітэта віншую вас з гэтай значнай падзеяй. Уступаючы ў новы навучальны год, варта адзначыць, што сістэма адукацыі раёна годна пражыла мінулы навучальны год, займаючы лідзіруючыя пазіцыі. Значны ўклад у агульную скарбонку перамог унесла і Дабравольская сярэдняя школа. Мы ганарымся удзельнікамі шматлікіх праектаў, творчых і спартыўных конкурсаў. Са святам, з днём ведаў! Шэраг узнагарод па выніках мінулага навучальнага года ўручыла Ніна Рудоміна. Сярэбраны нагрудны значок Міністэрства спорту і турызму “Спартыўная змена” ўручаны Максіму Семянчуку. Граматай аддзела адукацыі райвыканкама ўзнагароджана Алена Семянчук, настаўнік англійскай мовы. Граматы аддзела адукацыі райвыканкама атрымалі вучні, якія ўдзельнічалі ў розных конкурсах: Арсеній Васіленка, Мілана Ткачук, Арсеній Кавалеўскі, Злата Заяц, Міраслава Канюк, Віалета Сарасек. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Віктар Філіновіч і Тарэза Іванюк. Ілля Патоніч павіншаваў прысутных з пачаткам новага навучальнага года і ўручыў падарункі вучням Даніілу Пракопчыку і Тамары Казлоўскай. З цёплымі словамі выступіла дырэктар установы адукацыі Людміла Петрасян. Людміла Уладзіміраўна павіншавала дзяцей, настаўнікаў і бацькой з цудоўным святам – Днём ведаў. На ўрачыстую лінейку “прыляцелі” незвычайны госці – Кнігаўкі. Яны павіншавалі прысутных з пачаткам новага навучальнага года і ўручылі вучням эмблемы школы. Ганаровае права даць першы вераснёўскі званок і абвясціць пачатак новага навучальнага года прадастаўлена вучням Мікіце Казімерчыку і Сафіі Сіцько. Прыгожымі букетамі вучні павіншавалі настаўнікаў і пад прыгожую музыку адправіліся ў класы на першы ўрок, каб распачаць новы этап доўгай дарогі да ведаў. У Год гістарычнай памяці першы ўрок прайшоў пад назвай “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”. Няхай гэты навучальны год прынясе вучням і настаўнікам толькі поспехі і будзе ў ім шмат усмешак і радасці. На першым у гэтым навучальным годзе для вучняў 6, 7 і 8 класаў уроку прысутнічаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка. Віктар Аляксеевіч выступіў перад вучнямі і звярнуу ўвагу на тое, што мы павінны шанаваць і памятаць праўдзівую гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Урок правяла вопытны педагог Таццяна Іванюк. Святлана МАКСІМЮК Фото автора