Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.05.2021

Праца – шлях да выпраўлення

Дапамагчы працаўладкавацца і стаць на правільны шлях людзям, якія аднойчы спатыкнуліся, – з гэтай мэтай у раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшла акцыя «Не ўпусці свой шанс», арганізаваная крымінальна-выканаўчай інспекцыяй і іншымі суб’ектамі прафілактыкі. Устаноўлена, што з усіх рэцыдыўных злачынстваў 50 працэнтаў здзяйсняюць людзі, якія не маюць пастаяннага месца працы. Многія з іх жывуць за кошт выпадковых падзаробкаў, а калі іх няма, ідуць на злачынства. Пайсці па звiлiстым шляху лёгка, куды цяжэй потым выправіць свае памылкі і наладзіць нармальнае жыццё. На сустрэчы начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Аляксандр Мацкевіч расказаў пра найбольш частыя злачынствы, якія здзяйсняюць адныя і тыя ж асобы, нагадаў меры крымінальнай адказнасці за парушэнне закона, а таксама падкрэсліў, што стаць на шлях выпраўлення можна заўсёды – і праваахоўныя органы заўсёды гатовыя ў гэтым дапамагчы. Спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Марыя Качко падрабязна расказала, якія вакансіі зараз ёсць у раёне і што трэба зрабіць, каб уладкавацца на работу. З кожным з прысутных індывідуальна праведзена размова.  У кожнага чалавека ёсць шанс, галоўнае – яго не ўпусціць. Марына ЯНЮК Фота аўтара