Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.04.2021

Родная зямля – крыніца натхнення

Узнагароды і падарункі атрымалі пераможцы рэспубліканскага конкурса пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю?”. Конкурс у пачатку навучальнага года аб’явіў цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яго прымеркавалі да завяршэння трэцяга Года малой радзімы. Удзельнікі з розных куткоў нашай краіны дасылалі на конкурс вершы, эсэ, апавяданні, нарысы і іншыя творчыя працы па прапанаваным тэмам. У сваіх творах канкурсанты павінны былі адлюстраваць дасягненні ў развіцці рэгіёнаў Беларусі, увасобіць пачуцці гонару за сваю малую радзіму і любоў да яе гераічнага мінулага і славутага цяперашняга часу. Не засталіся ў баку і юныя свіслачане – адгукнуліся на прапанову прысвяціць цёплыя радкі роднай старонцы. Арганізатары конкурса адзначылі, што творчыя працы нашых удзельнікаў адпавядалі заяўленым тэмам, мелі грамадскую актуальнасць, адрозніваліся арыгінальнасцю, высокім мастацкім узроўнем і дасканаласцю мовы. Вынікі конкурсу парадавалі не толькі вучняў, але і іх педагогаў, з якімі яны працавалі ў тандэме. І вельмі прыемна, што паспяхова. Каштоўныя падарункі і дыпломы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пераможцам і прызёрам конкурсу ўрачыста ўручыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама Наталля Кухарчык. Дыпломы пераможцаў атрымалі вучаніца СШ № 2  Лізавета Раецкая  (настаўнік Ірына Пракаповіч) і гімназістка  Ангеліна Таўканіца  (настаўнік Інэса Семяняка). Тры дыпломы ІІ ступені адправіліся ў Грынкаўскі ДС БШ. За выдатныя дасягненні ў конкурсе тут заахвочаны Яна Шыманчук, Данііл Пекар і Карына Пекар (настаўнік Марына Савоська). Таксама дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана вучаніца Корнадзьскага ДС БШ  Дзіяна Навошчык  (настаўнік Вольга Лысевіч). Дыплом ІІІ ступені ўручылі вучаніцы гімназіі № 1 Вераніцы Андрушка (настаўнік Інэса Семяняка). Творчыя працы нашых удзельнікаў будуць надрукаваны ў асобным зборніку, у які ўвойдуць лепшыя конкурсныя творы. Сняжана ЖУРНЕВІЧ Фота аўтара