Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.12.2022

Семінар-практыкум клубных работнікаў па традыцыйных рамёствах адбыўся ў раёне

Гаворка ішла пра народныя рамёствы ў сучасных умовах існавання. У рабоце семінара прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Паўлючэня, дырэктар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Мацкевіч. Экспертамі па вынесенай на абмеркаванне тэме выступілі вядучыя метадысты Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ірына Гарчычка і Андрэй Пятрук. Паказчыкі работы па адраджэнні фальклору ў Свіслацкім раёне ў бягучым годзе і перспектывы развіцця, інвентарызацыя этнаграфічных прадметаў на прыкладзе дзейнасці музеяў, музейных пакояў і экспазіцый, створаных на базе ўстаноў культуры клубнага тыпу Гродзенскай вобласці, традыцыі вырабу чорнаглянцавай керамікі на Свіслаччыне, вопыт работы мясцовага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, пераемнасць мастацкіх практык саломапляцення і выцінанкі, умовы практыкавання элемента нематэрыяльнай спадчыны “Традыцыі прыгатавання поразаўскай банкухі”, дзейнасць аматарскага аб’яднання “Майстры пушчанскага краю” – пытанні, якія былі пастаўлены ў парадак дня. Цікавай часткай сустрэчы сталі прапанаваныя свіслацкімі майстрамі майстар-класы па ручному ткацтву, саломапляценні, пісанцы, ткацтву на кроснах, ганчарству, выцінанцы, пляценню з папяровай “лазы” і сучасным відам дэкаратыўна-прыкладной творчасці.  Як можна выкарыстаць вырабы народных рамёстваў у абрадах і святах, прадэманстраваў фальклорны калектыў “Крынічанька”, паказаўшы фрагмент абрада “Хрэсьбіны”. Пазнаёміцца з работамі мясцовых рамеснікаў заклікала арганізаваная ў фае выстаўка. – Семінар быў прысвечаны пытанням папулярызацыі і захавання народных рамёстваў, але мы сёння гаварылі ў цэлым аб традыцыйнай культуры раёна , – падкрэсліла Ірына Гарчычка. –  Былі дадзены рэкамендацыі для клубных устаноў. Я думаю, семінар патрэбны і карысны. Кожны нешта для сябе ўзяў. Што б хацелася адзначыць? У раёне добры фальклорны калектыў, я маю на ўвазе “Крынічаньку”. Але, як кажуць, дасканаласці няма мяжы. На высокім узроўні паказваюць сваю работу майстры па саломапляценні. У раёне жывуць і працуюць выдатныя носьбіты мастацтва выцінанкі. Развіваецца кераміка. Ёсць у рэгіёне элемент нематэрыяльнай спадчыны “Традыцыі прыгатавання поразаўскай банкухі”. Мы яе паказваем на рэспубліканскіх мерапрыемствах, на міжнародных яна таксама пабывала. Разам з тым ёсць над чым працаваць. У першую чаргу – над папулярызацыяй таго, што ёсць. Я думаю, гэта справа часу. Наталля ТУРКО Фота аўтара