Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.06.2021

Справаздачныя канцэрты філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў”

28 і 30 мая 2021 года ў аграгарадках Новы Двор і Корнадзь прайшлі штогадовыя справаздачныя канцэрты філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў”. Навучэнцы   філіяла і іх настаўнікі прадэманстравалі    свае музычныя дасягненні за мінулы 2020/21 навучальны год. Перад гледачамі былі выкананы як інструментальныя так і   вакальныя творы. А пасля канцэртаў, у прысутнасці бацькоў, настаўнікаў, гасцей філіяла, лепшыя навучэнцы былі ўзнагароджаны   граматамі за выдатную вучобу і   прыкладныя паводзіны, лістамі падзякі за добрыя вынікі ў   асваенні спецыяльнага інструмента. Дыпламанты рэгіянальных, абласных, міжнародных канкурсоў атрымалі за сваю перамогу ад адміністрацыі школы мастацтваў салодкія падарункі. Шмат слоў з пажаданнямі   прагучала ў адрас   3 выпускнікоў філіяла “Корнадзь”,   якім   былі ўручаны ганаровыя граматы і   “Пасведчанні” аб заканчэнні ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў”. У добры шлях!