Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.07.2023

Свіслач святкуе Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Святкуе з асаблівым пачуццём. Бо гэта самы святочны дзень нашай краіны. Дзень, закліканы аб’яднаць усю нацыю. Дзень, напоўнены гонарам за гісторыю Беларусі, верай у яе будучыню. 3 ліпеня мы разам з усімі суайчыннікамі адчуваем сябе адзінымі з лёсам Беларусі. Сёння мы святкуем 79-гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нас гэта свята заўсёды застанецца сведчаннем мужнасці, гонару і стойкасці нашага народа.  Святочная праграма Дня Незалежнасці ў райцэнтры пачалася ўрачыстым мітынгам. Людзі ў прыгожым убранні, з сцяжкамі, шарыкамі і кветкамі сабраліся на гарадской плошчы.  –  Наша краіна міралюбівая сучасная дзяржава, і мы памятаем, што незалежнасць Рэспублікі Беларусь у поўнай меры заснавана на заслугах пакалення пераможцаў, тых, хто, ахвяруючы самым дарагім, – сваім жыццём, прынёс на нашу зямлю мір і незалежнасць , – звярнуўся да прысутных першы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Грыцкевіч. Ён таксама адзначыў, што сёння наша краіна і ўвесь беларускі народ перажываюць няпросты перыяд. Толькі разам кожнадзённай працай, творчасцю і талантам мы робім усё для ўмацавання роднай краіны і нашага раёна. – Мы павінны дакладна разумець, што наша незалежнасць і наша будучыня залежаць ад кожнага з нас. Працуючы добрасумленна на сваіх працоўных месцах, мы зможам захаваць тое, што дасягнулі за доўгія гады незалежнасці. Свіслаччына робіць свой уклад у агульную справу. Сёння немагчыма незаўважыць дасягненні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы раёна. Кожны на сваім месцы робіць усё магчымае, каб раён развіваўся і квітнеў. На кожным напрамку дасягнуты свае поспехі. І сёння нельга не адзначыць той факт, што Свіслацкі раён занесены на абласную Дошку гонару. Наш рэгіён стаў лепшым у намінацыі "За дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-культурным развіцці" , – падкрэсліў Андрэй Грыцкевіч. Ад працаўнікоў раёна выступіла уладальніца медаля “За працоўныя заслугі” і ордэна Пашаны, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі УСП "Новы Двор-Агра" Алена Мацейка: –  Дарагой цаной заваявана свабода, таму сёння мы аддаём даніну памяці загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы ганарымся мужнасцю і гераізмам пераможцаў. Сваёй працай, поспехамі і мэтамі ў мірным жыцці імкнемся быць годнымі прадаўжальнікамі іх слаўнага подзвігу. Хочацца пажадаць, каб наша дарагая Радзіма заўсёды жыла ў міры і ў кожнай хаце панавалі шчасце, дастатак і дабрабыт і самае галоўнае – на вуліцах нашых гарадоў і сёлаў заўсёды гучаў шчаслівы дзіцячы смех. У гэты святочны дзень усе далучыліся да акцыі “Спяём гімн разам”. Пасля хвіліны маўчання свіслачане ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам. Мы цэнім сучаснае і беражліва захоўваем гісторыю нашай краіны, нам ёсць, што сёння паказаць. Мы з вялікім гонарам прастаўляем на увесь свет нашу прадукцыю з маркай “Зроблена ў Беларусі”. Свіслачане ў каторы раз у гэтым пераканаліся на парадзе тэхнікі, які прайшоў на цэнтральнай вуліцы райцэнтра. Святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў гарадскім парку, куды працоўныя калектывы прайшлі ўрачыстым шэсцем. Марына ЯНЮК Фота аўтара, відэа Наталлі ТУРКО