Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.02.2021

Цімураўцы і валанцёры ўдзельнічаюць у акцыях “Зімовая пара добрых спраў”, “Расчысцім снег разам”

Зіма ў гэтым годзе радуе нас сваім надвор’ем. Патрэскваюць марозікі, іх змяняюць нечаканыя адлігі, падсыпае сняжок. Дзетвара апанавала горкі і каткі. Вясёлы дзіцячы смех разносіцца вечарамі па ўсім наваколлі. Але не ўсе з такім энтузіазмам і бадзёрасцю радуюцца снежным гурбам. Адзінокім састарэлым людзям бывае цяжка расчысціць дарожкі да гаспадарчых пабудоў, да калодзежа, прынесці дроў ці вады. На дапамогу ім прыходзяць вучні нашай школы. Цімураўцы і валанцёры ўдзельнічаюць у акцыях “Зімовая пара добрых спраў”, “Расчысцім снег разам”. Старшакласнікі аказваюць дапамогу ветэранам педагагічнай працы, інвалідам, адзінокім састарэлым. На замацаванай за намі тэрыторыі знаходзяцца тры помнікі і памятны знак воінам-вызваліцелям і загінуўшым землякам. Тэрыторыю вакол помнікаў таксама ўбіраюць нашы цімураўцы і валанцёры. Свае добрыя справы маладыя людзі ладзяць пад дэвізам: “І ў мароз нам горача!”  Ніна ТАРАНОВІЧ, кіраўнік валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” Ханявіцкага ДС СШ