29.03.2024
Тыдзень дзіцячай кнігі ў раённай бібліятэцы
У Свіслацкай раённай бібліятэцы святам кнігалюбаў “Вось
такія мы сябры: бібліятэка, кніга, я” урачыста адкрыўся Тыдзень дзіцячай кнігі.
Рабяты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, яго значэнне, успомнілі
любімыя кнігі. Кніжная фея і героі казак запрасілі дзяцей адправіцца ў чароўную
краіну і акунуцца ў казачны свет, поўны цудаў і прыгод. Баба Яга задавала
каверзныя пытанні, блытаючы дзяцей у назвах казак, але ўдзельнікі бліскуча
справіліся з адказамі і дапамаглі Бабе Язе вярнуць страчаныя прадметы казачным
героям. Карлсан расказаў юным чытачам, для чаго патрэбны кнігі, а конкурс
«Галопам па казках» дапамог яму даведацца, хто шмат чытае і хто сябар
бібліятэкі. Разам з Нязнайкай маленькія гледачы лёгка разгадалі “Загадкі з
падвохам”. Свае мастацкія здольнасці школьнікі праявілі ў конкурсе-эстафеце “Малюем
калабка”. Па выніках мінулага года Дыпломам “Самы чытаючы клас” былі
ўзнагароджаны вучні 3 “А” класа СШ №2 імя М.П.Масонава, класны кіраўнік Н.Б.Якута.
Мерапрыемства даставіла шмат задавальнення юным чытачам.