Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.06.2021

Тыдзень экалогіі ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы

У рамках тыдня экалогіі 8 чэрвеня Свіслацкая дзіцячая бібліятэка запрасіла рабят дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці на экалагічны компас “ЭКОцарство – природное государство”, мэта якога – пашырыць веды дзяцей пра прыроду роднага краю, выхаваць беражлівыя адносіны да яе. У пачатку сустрэчы дзеці здзейснілі завочную экскурсію ў цудоўны свет прыроды, сустрэліся з яе жыхарамі, пагаварылі пра кветкі і травы, аб птушках і насякомых. Ім распавялі пра прыгажосць і музычнасць лесу, карысныя ўласцівасці раслін. У гульн ё в а й форме бібліятэкар старалася данесці да рабят правілы паводзін на прыродзе. Атрыманыя веды былі замацаваны ў гульні-размінцы “ Дазваляецца-забараняецца ” і гульні-віктарыне “ Калі я прыйду ў лясок ” . Д а шк а лят ы з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе “ След жывёлы ” , адказвалі на пытанні віктарыны “ У свеце прыроды ” . Дзятве больш за ўсё да спадобы прыйшліся рухомыя гульні “ Сонейка і дожджык ” і “ Збяры шышкі ” . У завяршэнні мерапрыемства ў вазе дашкольнікаў была прапанавана кніжная выста в а “ Тайны неизведанных тропинок», якая выклікала цікавасць у дзятвы. Рабяты з захапленнем разглядалі ілюстраваныя кнігі. Эка-мерапрыемства   атрымалася карысным, цікавым і займальным.