Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.09.2022

Тыдзень роднай мовы ў сярэдняй школе № 2 ім. М. П. Масонава г. Свіслачы

Ва ўсіх установах адукацыі краіны з 19 па 23 верасня праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. У сярэдняй школе № 2 ім. М. П. Масонава г. Свіслачы кожны дзень тэматычны і мае свой выраз. Сённяшні называўся “За што я люблю родную зямлю”.  Першакласнікі праявілі свае творчыя магчымасці ў конкурсе малюнкаў “На што падобна літара”. Сярод вучняў 7–8 класаў прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове, прымеркаваны да Дня міру. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на выхаванне патрыятызму, паважлівых адносін да роднай мовы і захаванне міру на Зямлі. Вучні адказна падрыхтаваліся да мерапрыемства, паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыянальнасць пад час выканання твораў на роднай мове. Вучні 10–11 класаў удзельнічалі ў конкурсе пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.  У рамках Тыдня адбудзецца шэраг разнастайных мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай - захаваць і папулярызаваць беларускую мову сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці. Святлана МАКСІМЮ К