27.01.2022
У ААТ "Ханявічы» адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства "Дзень з прадпрыемствам"
25 студзеня 2022 г. у рамках прафарыентацыйнай акцыі "Дзень
з прадпрыемствам" , арганізаванай сумесна аддзелам па працы и
занятасці УПЗСА Свіслацкага райвыканкама, установай адукацыі "Навучальна-педагагічны
комплекс Ханевіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа" і ААТ "Ханявічы", навучэнцы 6-7 і 9 класаў установы адукацыі
наведалі самае буйнае прадпрыемства мясцовага ААТ "Ханявічы" - малочна-таварную
ферму на 777 галоў .
Намеснік загадчыка Рагачэўская Наталля Мікалаеўна пазнаёміла вучняў з усімі этапамі складанага тэхналагічнага працэсу - ад
нараджэння маленькіх цялятак да здачы малака на знакаміты "Беллакт".
Дзеці даведаліся, колькі чалавек працуе на МТФ; колькі ўтрымліваецца галоў
маладняка і дарослых кароў; як ажыццяўляецца вырошчванне маленькіх і догляд
вялікіх цялят. Змаглі паназіраць за працэсам кармлення. Дзеці, якія растуць у
вёсцы, ласкава і з задавальненнем падыходзілі, каб пагладзіць жывёл. Атрымалі
адказы на ўсе пытанні: колькі часу ўтрымліваецца жывёлы ў кожным з цэхаў, які
склад кармоў у пыўным узросце, як распазнаць і дагледзець рэкардсменку, якая
дае больш за 30 літраў малака, прычым гатунку "экстра". Вучняў
уразіла высокатэхналагічная арганізацыя кожнага працэсу, сучасная тэхнічная
аснашчанасць прадпрыемства.
Для навучэнцау 10 класса установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс
Ханевіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа" была проведзена экскурсия на мехдвор таварыства. Галоуны інжынер, Данилик А.А. , распавеу аб магчымасцях сучаснай тэхнікі, аб вакансіях
таварыства, установах адукацыі рэспублікі, дзе магчыма атрымаць прафесію механіка, інжынера.
Знаёмства з лепшымі працаўнікамі таварыства, шчырая размова з імі,
іх захопленасць працай і самаадданасць, задаволенасць вынікамі працы абудзіла ў
многіх жаданне ў будучым атрымаць прафесіі ветэрынарнага ўрача, заатэхніка, і нжынера або стаць жывёлаводам. Кіраўніцтва МТФ выразіла надзею на тое,
што сёняшнія школьнікі стануць іх дастойнай зменай.