Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.11.2023

«Восеньскі кірмаш» у садку

У дзiцячым садзе № 2 г. Свіслачы адбыўся «Восеньскі кірмаш». У прыбранай па-святочнаму зале адчынілі свае лаўкі гандляры. Чаго тут толькі не было – стужачкі, хустачкі,  рэчы, зробленыя з гліны, дрэва, саломы, лазы, кнігі на беларускай мове. Не абышлося без лаўкі музычных інструментаў і лаўкі з агароднінай ды рознымі прысмакамі. На свята прыехалі на кані Лявон з Лявоніхай. Яны весялілі дзяцей, гулялі з імі ў народныя гульні, танцавалі. Гучалі беларускія народныя песні, радавалі сваёй гульнёй на народных інструментах музыкі, падымала настрой і гандлярам, і пакупнікам беларуская «Трасуха». Завітаў на кірмаш цыган Раман з вялікім мехам. Нечакана для ўсіх з меха выскачыў Чорт, што вельмі развесяліла ўсіх прысутных. Лявон заказаў сабе партрэт у маленькіх мастакоў і купіў сваёй каханай чаравікі. На радасцях Лявоніха кінулася ў пляс, а за ёй – увесь народ. На развітанне госці пачаставалі дзяцей смачнымі яблыкамі. Вось так весела і гучна прайшоў наш кірмаш. Наталля БАРЭЛЬ, выхавацель дзіцячага сада № 2 г. Свіслачы