Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.09.2022

Выстаўка «Святло ікон» працуе ў Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі

Убачыць, а хутчэй, адчуць святло ікон можна на аднайменнай выстаўцы, што працуе ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Прымеркавана экспазіцыя да 1030-годдзя прыходу Праваслаўя на беларускую зямлю. Аўтар прадстаўленых тут неверагоднай прыгажосці абразоў, вышытых бісерам, – матушка Святлана Семашкевіч. Пра гэтую неардынарную і творчую асобу даўно ведае ўся Гродзеншчына, і не толькі. За сваю працу на славу праваслаўнай царквы жанчына мае дзясяткі грамат і дыпломаў, сярод якіх узнагароды ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Міністэрства культуры Беларусі. У 2013 годзе Святлана Зянонаўна стала «Жанчынай года» ў намінацыі «За духоўнае адраджэнне», у 2014-м атрымала абласную прэмію «Чалавек года Гродзеншчыны». Вышыўкай абразоў Святлана Семашкевіч займаецца ўжо на працягу трох дзясяткаў гадоў. А свет, які сёння з яе душы праліваецца на рукатворныя рэчы, майстрыха беражліва нясе ў сабе з самага дзяцінства. Бацькі яе былі шчырымі вернікамі, сем’я часта ездзіла ў паломніцтвы, наведвала храмы. «Будучы дзесяцігадовай дзяўчынкай, – успамінае Святлана Зянонаўна, – у адным з манастыроў Латвіі ўбачыла ікону з пацерак, яна запала мне ў душу. Мінуў час, і аднойчы Гасподзь спадобіў і мяне стварыць такую прыгажосць». З той пары Святлана Семашкевіч вышыла бісерам не адну сотню ікон. Праца тонкая, скрупулёзная, дэталёвая, патрабуе плёну і часу. Бо для аўтара важна не толькі зрабіць акуратны шывок залатой ніткай, жэмчугам і бісерам па аксаміту і парчы, але і прытрымлівацца праваслаўных канонаў, царкоўных традыцый. З аднолькавай адказнасцю падыходзіць рукадзельніца да выканання кожнай іконы – і самай маленькай, і самай вялікай. А рамы да іх робіць муж – айцец Мікалай, настаяцель храма ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла в. Гарнастаевічы. З Божай дапамогай усё атрымоўваецца. Ды яшчэ як! Паспяшайцеся ўбачыць! Наталля ТУРКО Фото аўтара