Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.01.2022

Халакост – памяць пакаленняў

У Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, які штогод адзначаецца 27 студзеня, у Свіслацкую раённую бібліятэку былі запрошаны вучні СШ №2 імя М.П.Масонава на ўрок-рэквіем “Халакост – памяць пакаленняў”. У гэты дзень увесь цывілізаваны свет схіляе галаву перад ахвярамі варварскіх акцый нацыстаў, якія сталі трагічным пралогам Халакоста. Бібліятэкар расказала аб жахах Вялікай Айчыннай вайны, аб знішчэнні   мірных грамадзян, а таксама аб бязвінна пацярпелых дзецях. У ходзе прагляду прапанаванага відэафільма “ Халакост ”   школьнікі азнаёміліся з асноўнымі паняццямі, звязанымі з трагедыяй Халакоста, храналогіяй гэтых трагічных падзей і тым, што стала падставай для масавага знішчэння людзей. Даведаліся аб шматлікіх ахвярах фашызму, аб жорсткім знішчэнні яўрэйскага народа ў лагерах смерці. Ніводнага ўдзельніка мерапрыемства не пакінулі абыякавымі апавяданне і відэахроніка пра зверствы нацыстаў, якія ўражваюць сваёй жахлівай жорсткасцю, аб канцлагерах і гета, створаных на тэрыторыі СССР. У поўнай цішыні прагучалі і сталі паэтычным рэквіем тым страшным падзеям вер шы Фрыдрыха Залаткоўскага “ Бабін Яр. Памяць ” , Валерыя Агаронава “ Крыштальная ноч ” ды іншых аўтараў. З прадстаўленай мультымедыйнай прэзентацыі “ Халакост. Памяць пакаленняў ”   рабяты даведаліся, як жыццё простых людзей ператвар ы лася ў пекла, які жах перажылі не толькі дарослыя, але і дзеці ў Бухенвальдзе, Трэблінцы, Асвенцыме, Саласпілсе. У трубах гэтых лагераў стаяў дым ад спаленых дзіцячых целаў і душ. Гэтага нельга забыць! Запрошаны на сустрэчу дырэктар Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея распавёў, як адбываліся гэтыя трагічныя падзеі ў нас на Свіслаччыне, якія іх жудасныя наступствы. Уразіў а повед пра жорсткасц ь і фатальны дзень у гісторыі нашага краю 1 лістапада1942 года і лёс людзей, расстраляных ва ўрочышчы Вішаўнік. Зацікавіла прысутных гісторыя яўрэйскай нацыянальнасці і жыццё свіслацкіх яўрэяў. У завяршэнні мерапрыемства класны кіраўнік Кучыц Наталля Чаславаўна зачытала ўсім прысутным “Равенсбрюкскую молитву” , а вучні прачыталі   па радку: “ Каждый из нас должен помнить: многое начинается с меня,   моих мыслей,   поступков,   моих действий. Совершая действия, помни, что ты – Человек! Прислушайся к своему сердцу, загляни себе в душу, посмотри на мир справедливыми глазами   и помни, что ты – Человек! Протяни руку не для удара, а для помощи. Радуйся тому, что кто-то может быть тебе за это благодарен”. Інфармацыйным суправаджэннем мерапрыемства стала тэматычная выста в а “Беларускае гета: месца смутку і памяці”, на якой прадстаўлена літаратура з фонду бібліятэкі.