Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.02.2022

Хата з матчынай душою

21 лютага ў другой гарадской школе прайшло фальклорнае свята «Хата з матчынай душою». Вучні 9 «Б» класа наведалі Музей хлеба, дзе адправiліся ў цiкавае падарожжа па краiне нашых продкаў і завiталі на вясковую сядзiбу. Школьнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі інтэр’ера сялянскай хаты і рэчамі побыту. Акунуліся ў гістарычнае мінулае нашага беларускага народа. Адгадвалі загадкі, правялі конкурс лепшых знаўцаў прыказак і прымавак па тэме вандроўкі. Прадэманстравалі прадметы побыту, тагачаснае адзенне, абутак, вырабы мясцовых майстроў. Убачылі такія народныя прылады, як маслабойка, дзяжа, калаўрот, прасніца, кашы, збаны, гарлачы, лапці і інш. Дзевяцікласнікі змаглі не толькі атрымаць уяўленне пра беларускі побыт, але і далучыцца да багатай культурнай спадчыны свайго народа і зразумець, як важна ведаць сваё мінулае і даражыць ім. Галіна КАРПАВА