Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.09.2022

Запрашае выстаўка творчых работ «Родныя матывы»

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры сумесна з пярвічнай арганізацыяй РГА «Белая Русь» аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама запрашаюць на выстаўку творчых работ «Родныя матывы». Выстаўка пачала работу сёння, 13 верасня, і прымеркавана да Дня народнага адзінства. – Гэты тыдзень будзе багаты на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, які мы адзначаем 17 верасня. Вельмі важная дата ў гісторыі нашай краіны, нашага народа. І мы, актывісты пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь», не маглі застацца ў баку – вырашылі арганізаваць вось такую выстаўку творчых работ нашых калег з аддзела рамёстваў,  – падкрэсліла, адкрываючы экспазіцыю, старшыня пярвічнай арганізацыяй РГА «Белая Русь» аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Карнацэвіч. Першымі наведвальнікамі выстаўкі сталі работнікі дзіцячай школы мастацтваў і раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Цікавай яна будзе, упэўнены арганізатары, і для школьнікаў, якія з задавальненнем прыходзяць да рамеснікаў на гурткі і майстар-класы. Што тут можна ўбачыць? –  Назва выстаўкі гаворыць сама за сябе – «Родныя матывы»,  – звяртае ўвагу метадыст аддзела рамёстваў Ірына Фунт. –  Яна папулярызуе беларускія традыцыі і рамёствы, нясе сучаснікам вопыт і талент продкаў. Мы са свайго боку, лічу, павінны ўносіць асабісты ўклад у захаванне і развіццё культурнай спадчыны Беларусі, бо яна – тое, што нас яднае, робіць унікальным народам. На выставачных паліцах – работы трох майстроў: Яўген Мацяшук прадстаўляе ганчарства, Жанна Сыраежка – ткацтва, Ірына Фунт – саломапляценне. Гэты скарб рукатворны будзе экспанавацца да 17 верасня. Наталля ТУРКО Фота аўтара