Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Свислочский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
15.11.2022

13 представителей Гродненщины удостоены государственных наград за многолетний плодотворный труд и значительный личный вклад в развитие АПК

Указ о награждении подписал Президент. Дзяржаўных узнагарод удастоены 78 прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу. Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведны Указ №404  падпісаў  14 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сярод узнагароджаных 13 прадстаўнікоў Гродзеншчыны. Так, ордэнам Айчыны II ступені узнагароджаны: Дымінскі Юрый Генрыхавіч, трактарыст-машыніст філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” ААТ “Агракамбінат "Скідзельскі” Шчучынскага раёна; Каляда Канстанцін Уладзіміравіч, прафесар кафедры раслінаводства Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта; Мацейка Алена Станіславаўна, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі УСП “Новы Двор-Агра” Свіслацкага раёна; Штэйн Андрэй Мікалаевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра” Карэліцкага раёна; медалём “За працоўныя заслугі”: Афанасік Дзмітрый Віктаравіч, трактарыст-машыніст ААТ “Граніт-Агра” Дзятлаўскага раёна; Батура Вольга Чаславаўна, аператар машыннага даення МТФ “Гальшаны” КСУП “Гальшаны” Ашмянскага раёна; Вабішчэвіч Андрэй Грыгор’евіч, намеснік дырэктара па вытворчасці РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна; Заміроўскі Віктар Антонавіч, дырэктар КСУП “Племзавод “Рось” Ваўкавыскага раёна; Клемята Вікторыя Нікадзімаўна, намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі КСУП “АграСолы” Смаргонскага раёна; Кузьмянок Максім Пятровіч, дырэктар Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў; Макарчук Васілій Міхайлавіч, трактарыст-машыніст КСУП “Імя Дзяржынскага” Слонімскага раёна; Мікліс Леанард Станіслававіч, памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў раслінаводстве КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна; Шантыр Аляксандр Станіслававіч, старшыня СВК “Гродзенскі”. Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, якім аб'явіў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу. Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена першаму намесніку старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Кадргулаву Дзмітрыю Рафаэлавічу. Гродзенская праўда