Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Свислочский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
02.07.2021

За плённую працу. Больш за 30 жыхароў Гродзеншчыны ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі

Адпаведны ўказ №245 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ордэнаў, медаляў, званняў заслужаных дзеячаў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абароназдольнасці краіны, развіццё прамысловага комплексу рэспублікі і будаўнічай галіны, сельскай і дарожнай гаспадаркі, дасягненні ў сферы аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры, заслугі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і спартсменаў удастоены 102 прадстаўніка розных сфер дзейнасці краіны. Трэцяя частка з іх – гродзенцы. Вырашана ўзнагародзіць: ордэнам Пашаны Вількель Данусю Антонаўну – аператара машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Больцішкі”, Воранаўскі раён. медалём “За працоўныя заслугі” Адасько Люцыю Яўгенюшаўну – намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама; Буйко Івана Мікалаевіча – намесніка дырэктара па перавозках адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаспецаўтатранс"; Буцю Івана Дзянісавіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Эксперыментальная база "Кастрычнік", Воранаўскі раён; Вішнеўскую Аксану Барысаўну – намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльна-бытавых пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства "Малочны Мір"; Гавіну Мікалая Аляксандравіча – дырэктара камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Лукі-Агра", Карэліцкі раён; Гузеня Станіслава Юльянавіча – дырэктара філіяла "Жалудоцкі агракомплекс" адкрытага акцыянернага таварыства "Агракамбінат "Скідзельскі", Шчучынскі раён; Гурчанка Вольгу Іванаўну – намесніка брыгадзіра таварнага комплексу "Масаляны" раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Масаляны", Бераставіцкі раён; Жалезняковіч Алену Іванаўну – дырэктара ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў №1"; Івуць Святлану Валянцінаўну – галоўнага бухгалтара адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочнакансервавы камбінат"; Казакова Анатолія Анатольевіча – кіраўніка фермерскай гаспадаркі "Казакоў А.А.", Смаргонскі раён; Косага Генадзія Вітольдавіча – вадзіцеля аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт"; Куліка Лявона Лявонавіча – дырэктара філіяла "Лідскі хлебазавод" адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднахлебпрам"; Мазуркевіча Яна Станіслававіча – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "ГроднаАблсельгастэхніка"; Масквенкова Пятра Мікалаевіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Імя Адама Міцкевіча", Мастоўскі раён; Мялешко Наталлю Аляксандраўну – галоўнага эканаміста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Свіцязянка-2003", Карэліцкі раён; Навіцкага Ігара Часлававіча – начальніка аддзела кадраў адкрытага акцыянернага таварыства "Малочны Мір"; Олісаву Іну Іванаўну – намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднахлебпрам"; Парчэўскага Юрыя Віктаравіча – абвальшчыка мяса каўбасна-кулінарнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Гродзенскі мясакамбінат"; Савіцкага Рамуальда Баляслававіча – вадзіцеля аўтамабіля філіяла "Смаргонскія малочныя прадукты" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочна-кансервавы камбінат"; Санько Андрэя Антонавіча – дырэктара закрытага акцыянернага таварыства "Гудзевічы", Мастоўскі раён; Сачок Святлану Уладзіміраўну – аператара свінагадоўчага комплексу камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Пагранічны-Агра", Бераставіцкі раён; Чарняўскага Андрэя Вітольдавіча – вытворцу работ будаўнічага ўпраўлення №210 адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднапрамбуд"; Чырыцу Валянціна Эдуардавіча – дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Смаргонская райплемстанцыя", Смаргонскі раён; Шылко Ірыну Юльянаўну – вядучага заатэхніка камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Эксперыментальная база "Пагародна", Воранаўскі раён; Шымановіч Вольгу Канстанцінаўну – жывёлавода філіяла "Дзітва" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт", г.Ліда; Эйсманта Іосіфа Іосіфавіча – намесніка дырэктара Гродзенскага вытворча-гандлёвага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства "Агракамбінат "Скідзельскі"; Янушка Вольгу Васільеўну – намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства "Слонімскі мясакамбінат"; Янушку Уладзіміра Валяр'янавіча – намесніка кіраўніка аддзялення ў раслінаводстве камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Варанецкі", Бераставіцкі раён. Прысвоіць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь:  “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”: Таранцею Віктару Пятровічу – загадчыку кафедры педагогікі і сацыяльнай работы ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы"; Хацько Ларысе Лук'янаўне – адміністратару народнага музея баявой і працоўнай славы ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва"; “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь” Анікеевай Марыне Яўгенаўне – генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства "Малочны Мір". Гродненская правда Фото: из архива "ГП"