Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Свислочский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
13.01.2021

16-24 снежня 2020 года ў ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў” адбыўся адкрыты анлайн-конкурс “#МузыкалкаЛіда#-2020”.

Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца   падтрымка і развіццё творчага патэнцыяла дзяцей, моладзі і дарослых, абмен вопытам у сферы культуры і адукацыі.   Конкурс праводзіўся ў намінацыях: “Вакальнае мастацтва”, “Інструментальная творчасць”, “Музыкаведы”, “Настаўнік і вучань”, “Кампазітар-выканаўца”, “Юны канцэртмайстар”. “Канцэртмайтарскае майстэрства”. У склад журы ўвайшлі вядучыя педагогі і настаўнікі сферы музычнага мастацтва, дзеячы культуры і мастацтва, творчыя работнікі. Філіял “Корнадзь”   ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у гэтым музычным форуме годна прадставіў вучань 4 класа Наумік Кірыл , фартэпіяна, настаўнік Гаворка Вольга Васільеўна. У намінацыі “ Музыкаведы ”, група “А”, па тэме “Мой любімы кампазітар” ён стаў лаурэатам 1 ступені . Віншуем Кірыла і Вольгу Васільеўну з перамогай і жадаем далейшых творчых вяршынь!