Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Свислочский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
21.08.2023

«Матулін каравай» ад пекараў-аматараў

Які ж каравай-фэст без караваяў. Ужо другі год на свяце праводзіцца конкурс пекараў-аматараў пад назвай «Матулін каравай». Як і летась, вочы разбягаліся ад разнастайнасці караваяў. Адно аб’ядноўвала кулінарныя шэдэўры – усе яны прыгатаваны з любоўю. Гэта якасць ў прыгатаванні вырабу перадалі майстрыхам іх мамы і бабулі. Нездарма конкурс названы з такой любоўю да матуліных рук, якія ўкладвалі ў сваё тварэнне ласку і любоў. Канкурсанткі спаборнічалі ў дзвюх намінацыях «Традыцыйны каравай» і «Сучасны каравай». Кожная каравайніца прадстаўляла свой выраб, а журы ацэньвала яго смакавыя якасці, арыгінальнасць прэзентацыі, афармленне і ўнікальнасць рэцэптуры. Пераможа, вядома ж, лепшы каравай, пекар якога набраў большую колькасць балаў. Людміла БАЛЫШ   Фота аўтара