Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Свислочский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
29.08.2020

На Свіслаччыне адзначылі раённыя "Дажынкі-2020" (+відэа)

Урачыстае мерапрыемства пачалося з парада сельскагаспадарчай тэхнікі. Святочная праграма працягнулася ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Старшыня райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі шчыра павітаў прысутных і павіншаваў са святам. З вынікамі ўборачнай кампаніі ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства азнаёміў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Грыцкевіч, а таксама павіншаваў усіх з такой важнай нагоды. Да віншаванняў аграрыяў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анатолій Клімчук, першы сакратар РК ГА БРСМ Алена Лобач. Пад песні і апладысменты прайшла цырымонія ўзнагароджання герояў жніва. Пачэснае месца занялі караваі, прыгатаваныя з мукі новага ўраджаю. Запаліла зал цудоўным выканеннем вядомых хітоў арт-група “Беларусы”. На вуліцы тым часам размясціліся дажыначныя падворкі, якія арганізавалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. Кожны жадаючы мог зайсці і пачаставацца рознымі прысмакамі. На свяце працавалі выяздны гандаль, дзіцячыя артакцыёны. Алена РАХМАНАВА, Марыя ЛУКША і Вера ПАБОЙНЕВА: –  Свята вельмі спадабалася. Мы ўражаны руплівасцю і гасціннасцю гападароў падворкаў. Усе яны прыгожыя і непаўторныя. Добры настрой нам падарыў святочны канцэрт. Словы падзякі нам хочацца сказаць старшыні райвыканкама Аляксандру Вярсоцкаму. Ён шмат робіць для нашага раёна, мы гэта бачым. Вялікі яму дзякуй! Валерыя ПЕЛЕШ: –  Не пашкадавала, што прыйшла на свята. Уразіла, бясспрэчна, сельскагаспадарчая тэхніка. З задавальненнем паслухала цудоўныя песні арт-групы “Беларусы”. Бачу на тварах людзей, якія патрапілі на Дажынкі, радасць, і ад гэтага мне таксама робіцца цяплей і весялей. Сняжана ЖУРНЕВІЧ Фота  аўтара Відэа Таццяны КАВАЛЬЧУК, Сняжаны ЖУРНЕВІЧ