Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Свислочский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
04.09.2023

У добры шлях, новы навучальны год! Урачыстая лінейка прайшла ў Ханявіцкай сярэдняй школе

Сёння з самай раніцы на ганку Ханявіцкай сярэдняй школы было шматлюдна. Свята Першага званка і ведаў з нецярпеннем чакалі ўсе: і галоўныя героі ўрачыстасці – першакласнікі, і тыя, хто вярнуўся ў школу пасля летніх канікул. Прыгожыя, прыбраныя дзяўчаты і хлопцы зрабілі чарговы крок па такой цікавай дарозе ведаў. Усяго тут будуць вучыцца 55 школьнікаў, у тым ліку 2 першакласнікі. Радасць свята з вучнямі раздзялілі старшыня Свіслацкага райвыканкама  Аляксандр Вярсоцкі , начальнік аддзела адукацыі райвыканкама  Людміла Буяк,  старшыня Ханявіцкага сельвыканкама  Браніслаў Дзічкоўскі,  дырэктар ААТ «Ханявічы»  Юрый Турак,  начальнік Свіслацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях  Павел Нядвецкі. Гучанне гімна і ўзняцце сцяга азнаменавала адкрыццё ўрачыстай лінейкі. Старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі звярнуўся да прысутных і пажадаў паспяховага новага навучальнага года:   – Паважаныя бацькі, настаўнікі, вучні! Калі мы святкум пачатак новага каляндарнага года альбо навучальнага, заўсёды ускладаем пэўныя спадзяванні. Мы ставім перад сабой новыя мэты, знаходзімся у чаканні новых дасягненняў і мар. Ад усяго сэрца жадаю вам, паважаныя выпускнікі, для вас гэты год асаблівы, каб вашы мары і мэты здзейсніліся. А для гэтага трэба прыкладаць значныя намаганні. Самае галоўнае, каб вы знайшлі правільную дарогу, якая будзе вясці вас далей па жыцці. Асаблівыя пажаданні першакласнікам.Пачынаючы з сённяшняга дня у вас наступае новы этап у жыцці. Няхай ён будзе шчаслівым і радасным. У добры шлях! Кіраўнік раёна ўзнагародзіў Дыпломам другой ступені адзінаццацікласніка Яўгена Магілу, прызёра конкурсу навукова-даследчых работ «Памяць сэрца», прысвечанага Году міру і стварэння.   Больш за ўсё, вядома ж, было нададзена ўвагі першакласнікам. Для іх гэта вельмі важны дзень. Яны ўпершыню пераступілі парог школы. Павядзе іх у чароўную краіну Ведаў выдатны педагог – Таццяна Агей. Ва ўрачыстай абстаноўцы нядаўнія дашкаляты атрымалі падарункавыя выданні "Беларусь – мая Радзіма" ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ім былі ўручаны памятныя сувеніры. Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Буяк пажадала першакласнікам захаваць радасць ад прыходу ў школу да канца вучобы, а выпускнікам – паказаць добрыя вынікі на тэсціраванні, вызначыцца з будучай прафесіяй і паступіць у выбраную навучальную ўстанову. На лінейцы гучала яшчэ шмат хвалюючых слоў і пажаданняў. Госці адрасавалі іх педагогам, вучням і іх бацькам, адзначыўшы, што Дзень ведаў – гэта свята новых здзяйсненняў, перамог і яркіх эмоцый. Для адзінаццацікласнікаў гэты навучальны год у сценах роднай школы будзе апошнім. Яны шчыра падзякавалі педагогам за прафесіяналізм і цярпенне. А затым рабят на першы ўрок «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння» паклікаў першы званок. Галіна КАРПАВА Фота аўтара