Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Свислочский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19.10.2026

У Поразаве прайшоў першы «Банкуха-Фэст»!

Свята аб’яднала мясцовыя традыцыі, народныя абрады і кулінарную спадчыну. У цэнтры ўвагі - знакамітая поразаўская банкуха, рэцэпт якой захоўваецца з пачатку ХХ стагоддзя. Госці сталі ўдзельнікамі сапраўднага падарожжа ў мінулае. Адбыліся ўрачыстае зняцце банкухі з валака, выправа маладых і шэсце да Дома культуры. Удзельнікі свята таксама ўбачылі рэканструкцыю эпізодаў старадаўняга поразаўскага вяселля з брамай і традыцыйнымі абрадамі. Асаблівай цікавасцю карыстаўся майстар-клас шэф-кухара Алены Мікульчык, якая падзялілася сакрэтамі кулінарнага майстэрства і паказала, як вырабляць цукеркі. Алена Мікульчык таксама ўвайшла ў склад журы кулінарнага конкурсу «Свята смаку і традыцый». На конкурсе ўдзельнікі прадэманстравалі разнастайнасць мясцовых страў, пазнаёмілі гасцей з традыцыйнымі рэцэптамі і кулінарнымі звычаямі. Сярод гасцей фестывалю і членаў журы былі старшыня Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка і загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Гутар. Музычным падарункам для прысутных сталі выступленні калектыву «Пушчанскія напевы» і мясцовых артыстаў. Завяршыўся фестываль урачыстай цырымоніяй узнагароджання ўдзельнікаў кулінарнага конкурсу. За свае старанні, творчы падыход і прадстаўленне кулінарных традыцый яны атрымалі падарункі. Падводзячы вынікі свята, старшыня Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка адзначыў важнасць захавання народных традыцый, падтрымкі мясцовых ініцыятыў і папулярызацыі культурнай спадчыны. Больш пра атмасферу першага «Банкуха-Фэсту» - у нашых фотаздымках! Таццяна БЕБЕХ Фото аўтара