Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Свислочский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15.12.2020

Задала зіма работы!

 “Ой, зіма, зіма, зіма! Весялей цябе няма! Горка, санкі, гоман, смех, сіні вечар, белы снег”, – узгадваюцца словы Петруся Броўкі, гледзячы на маленькіх гарэз, якія бавяць свой час на заснежанай пляцоўцы. Для дзяцей наступіла самая вясёлая пара – снежная. Як жа тут усядзець на месцы, калі зямлю заслаў мяккі снег?! Колькі зімовых гульняў і забаў вабяць хлопчыкаў і дзяўчынак!  Выхаванцы ясляў-сада № 2 г. Свіслачы вельмі любяць зімовыя прагулкі, на якіх можна не толькі падыхаць свежым паветрам, паназіраць за прыродай, умацаваць сваё здароўе, але і пагуляць з сябрамі ў любімыя гульні са снегам. А што яшчэ патрэбна для добрага настрою ў цудоўны снежаньскі дзянёк? Сняжана ЖУРНЕВІЧ Фота аўтара