16 снежня 2022 года падведзены вынікі Міжнароднага цыфравога
кастынг-конкурсу “Дарование” (г. Санкт-Пецярбург, Расія). Арганізатарам праекта
стаў Міжнародны арт-цэнтр “Спадчына”, канцэртна-прадзюсарскі цэнтр “Мьюзік
Медыя”. Сярод мэтаў творчага спабарніцтва – падтрымка самадзейнай і прафесійнай
творчасці, пошук новых талентаў, прыцягненне падрастаючага пакалення да
самадзейнай і прафесійнай творчай
дзейнасці.
У конкурсе прынялі ўдзел
навучэнцы філіяла “Карнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у
наступных намінацыях:
“Народныя
інструменты, сола”:
- Кулініч Расціслаў, 3 клас (баян), дыплом лаўрэата
II ступені, настаўнік Кулініч Ю.Ф.;
“Эстрадны
вакал, сола”:
- Басак Паліна, 4 клас (фартэпіяна), дыплом лаўрэата
II ступені, настаўнік Прохар М.Э.;
“Фартэпіяна,
сола”:
- Басак Паліна, 4 клас (фартэпіяна), настаўнік
Прохар М.Э., дыплом лаўрэата II ступені;
“Фартэпіяна,
ансамбль”:
- Ботвіч Анастасія (5 клас) і Папковіч Кацярына (6
класс), дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Прохар М. Э.;
“Народныя
інструменты, ансамбль”:
-Кулініч Расціслаў (3 клас, баян) і Баранцэвіч Усевалад (5
клас, баян), дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Кулініч Ю.Ф.
Віншуем нашых навучэнцаў і іх
настаўнікаў з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых вяршыняў у
выканальніцкім мастацтве!