Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У добры шлях, новы навучальны год! Урачыстая лінейка прайшла ў Ханявіцкай сярэдняй школе

04.09.2024
У добры шлях, новы навучальны год! Урачыстая лінейка прайшла ў Ханявіцкай сярэдняй школе
Сёння з самай раніцы на ганку Ханявіцкай сярэдняй школы было шматлюдна. Свята Першага званка і ведаў з нецярпеннем чакалі ўсе: і галоўныя героі ўрачыстасці – першакласнікі, і тыя, хто вярнуўся ў школу пасля летніх канікул. Прыгожыя, прыбраныя дзяўчаты і хлопцы зрабілі чарговы крок па такой цікавай дарозе ведаў. Усяго тут будуць вучыцца 55 школьнікаў, у тым ліку 2 першакласнікі.

Радасць свята з вучнямі раздзялілі старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Буяк, старшыня Ханявіцкага сельвыканкама Браніслаў Дзічкоўскі, дырэктар ААТ «Ханявічы» Юрый Турак, начальнік Свіслацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Нядвецкі.


Гучанне гімна і ўзняцце сцяга азнаменавала адкрыццё ўрачыстай лінейкі.







Старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі звярнуўся да прысутных і пажадаў паспяховага новага навучальнага года:

 

– Паважаныя бацькі, настаўнікі, вучні! Калі мы святкум пачатак новага каляндарнага года альбо навучальнага, заўсёды ускладаем пэўныя спадзяванні. Мы ставім перад сабой новыя мэты, знаходзімся у чаканні новых дасягненняў і мар. Ад усяго сэрца жадаю вам, паважаныя выпускнікі, для вас гэты год асаблівы, каб вашы мары і мэты здзейсніліся. А для гэтага трэба прыкладаць значныя намаганні. Самае галоўнае, каб вы знайшлі правільную дарогу, якая будзе вясці вас далей па жыцці. Асаблівыя пажаданні першакласнікам.Пачынаючы з сённяшняга дня у вас наступае новы этап у жыцці. Няхай ён будзе шчаслівым і радасным. У добры шлях!



Кіраўнік раёна ўзнагародзіў Дыпломам другой ступені адзінаццацікласніка Яўгена Магілу, прызёра конкурсу навукова-даследчых работ «Памяць сэрца», прысвечанага Году міру і стварэння.

 

Больш за ўсё, вядома ж, было нададзена ўвагі першакласнікам. Для іх гэта вельмі важны дзень. Яны ўпершыню пераступілі парог школы. Павядзе іх у чароўную краіну Ведаў выдатны педагог – Таццяна Агей. Ва ўрачыстай абстаноўцы нядаўнія дашкаляты атрымалі падарункавыя выданні "Беларусь – мая Радзіма" ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ім былі ўручаны памятныя сувеніры.



Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Буяк пажадала першакласнікам захаваць радасць ад прыходу ў школу да канца вучобы, а выпускнікам – паказаць добрыя вынікі на тэсціраванні, вызначыцца з будучай прафесіяй і паступіць у выбраную навучальную ўстанову.


На лінейцы гучала яшчэ шмат хвалюючых слоў і пажаданняў. Госці адрасавалі іх педагогам, вучням і іх бацькам, адзначыўшы, што Дзень ведаў – гэта свята новых здзяйсненняў, перамог і яркіх эмоцый.



Для адзінаццацікласнікаў гэты навучальны год у сценах роднай школы будзе апошнім. Яны шчыра падзякавалі педагогам за прафесіяналізм і цярпенне.

А затым рабят на першы ўрок «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння» паклікаў першы званок.






Галіна КАРПАВА

Фота аўтара

© Свислочский районный исполнительный комитет, 2024.