Вольга ЛЫСЕВІЧ, дырэктар Корнадзьскага ДС БШ: – Чаму патрэбна прывівацца ад COVID-19? COVID-19 – вельмі сур’ёзная хвароба, якая можа прывесці да цяжкіх інфекцый і нават смерці. Некаторыя пацыенты яшчэ доўга пасля заражэння працягваюць пакутаваць ад такіх сімптомаў, як стомленасць, адышка, страта нюху і смаку. Той, хто захварэў COVID-19, можа, нават не ведаючы аб гэтым, заразіць сваіх сяброў, калег і членаў сям’і. Лепшай абаронай ад заражэння COVID з’яўляецца вакцынацыя. І я з гэтай высновай згодна. Таму зрабіла прышчэпку, каб абараніць не толькі сябе, але і тых людзей, якія знаходзяцца побач. Упэўнена, калі грамадзяне будуць сур’ёзна і без страху адносіцца да вакцынавання, спыніць вірус атрымаецца хутка. Кожны, хто робіць прышчэпку, уносіць вялікі ўклад у агульную барацьбу з каранавірусам.