Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца падтрымка і развіццё творчага патэнцыяла
дзяцей, моладзі і дарослых, абмен вопытам у сферы культуры і адукацыі. Конкурс праводзіўся ў намінацыях: “Вакальнае
мастацтва”, “Інструментальная творчасць”, “Музыкаведы”, “Настаўнік і вучань”, “Кампазітар-выканаўца”,
“Юны канцэртмайстар”. “Канцэртмайтарскае майстэрства”. У склад журы ўвайшлі
вядучыя педагогі і настаўнікі сферы музычнага мастацтва, дзеячы культуры і
мастацтва, творчыя работнікі.
Філіял “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у
гэтым музычным форуме годна прадставіў вучань 4 класа Наумік Кірыл, фартэпіяна, настаўнік Гаворка Вольга Васільеўна. У
намінацыі “Музыкаведы”, група “А”,
па тэме “Мой любімы кампазітар” ён стаў лаурэатам
1 ступені.
Віншуем Кірыла і Вольгу
Васільеўну з перамогай і жадаем далейшых творчых вяршынь!