Службе па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Рэспублікі Беларусь у кастрычніку споўнілася 25 гадоў.
Да гэтай даты Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь запусціла чэлендж #мыпротивнаркотиков, накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і фарміраванне ўстойлівай сістэмы жыццёвых каштоўнасцей.
Удзельнікам прапаноўвалася стварыць відэаролік і размясціць яго ў сацыяльнай сетцы Instagram (@press_mvd by). У ініцыятыву ўключыліся многія людзі. Сярод іх і Ілона Гончава. Дзяўчынка ў гонар 25-годдзя з дня ўтварэння службы падцягнулася 25 разоў!
Ілоне 9 гадоў, яна вучыцца ў чацвёртым класе СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы.
Спартыўная і ўпартая, нягледзячы на юны ўзрост, умее ставіць перад сабой мэты і дабівацца іх.
Ілоне Гончавай дастаўся прыз глядацкіх сімпатый, за што атрымала салодкі падарунак, блакнот і дыплом.
Парадавалася за дзяўчынку і педагог-арганізатар школы Наталля Крыштофік, якая прапанавала Ілоне паўдзельнічаць у чэленджы.