Главная / Новости / Новости района
31.12.2020

Вам – Падзяка!

На зыходзе 2020 года ў дзіцячай школе мастацтваў адбылася цырымонія ўшаноўвання старшынь і сакратароў выбарчых камісій.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ім выказалі падзяку за актыўную грамадскую пазіцыю, патрыятызм, ініцыятыву, прафесіяналізм і высокую адказнасць перад дзяржавай і грамадствам.


– Выбары Прэзідэнта на Свіслаччыне прайшлі арганізавана і самае галоўнае – у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, – выступаючы перад прысутнымі, падкрэсліў старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі. – У свой час я таксама чатыры разы ўзначальваў выбарчую камісію, і ведаю, якая ступень адказнасці на цябе ўскладаецца. Мне прыемна, што мы гэтую кампанію правялі вельмі годна. Дзякуй вам за гэта! Мне няма чаго саромецца, я магу адкрыта паглядзець у вочы выбаршчыкаў, таксама як і вы.

Падчас уручэння Падзячных лістоў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшыня райвыканкама кожнаму паціснуў руку і пажадаў поспехаў і дабрабыту, міру і цяпла, бо гэта тое, што выбралі беларусы.




































































































































































































































Удзельнікам урачыстасці работнікі культуры падрыхтавалі нумары мастацкай самадзейнасці.







































Марына ЯНЮК

 

Фота аўтара