Главная / Новости / Новости района
20.12.2022

Міжнародны конкурс “Дарование”

16 снежня 2022 года падведзены вынікі Міжнароднага цыфравога кастынг-конкурсу “Дарование” (г. Санкт-Пецярбург, Расія). Арганізатарам праекта стаў Міжнародны арт-цэнтр “Спадчына”, канцэртна-прадзюсарскі цэнтр “Мьюзік Медыя”. Сярод мэтаў творчага спабарніцтва – падтрымка самадзейнай і прафесійнай творчасці, пошук новых талентаў, прыцягненне падрастаючага пакалення да самадзейнай і прафесійнай  творчай дзейнасці.

У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы філіяла “Карнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у наступных  намінацыях:

       “Народныя інструменты, сола”:

- Кулініч Расціслаў, 3 клас (баян), дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Кулініч Ю.Ф.;

       “Эстрадны вакал, сола”:

- Басак Паліна, 4 клас (фартэпіяна), дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Прохар М.Э.;

       “Фартэпіяна, сола”:

- Басак Паліна, 4 клас (фартэпіяна), настаўнік Прохар М.Э., дыплом лаўрэата II ступені;

       “Фартэпіяна, ансамбль”:

- Ботвіч Анастасія (5 клас) і Папковіч Кацярына (6 класс), дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Прохар М. Э.;

       “Народныя інструменты, ансамбль”:

-Кулініч Расціслаў (3 клас, баян) і Баранцэвіч Усевалад (5 клас, баян), дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Кулініч Ю.Ф.

Віншуем нашых навучэнцаў і іх настаўнікаў з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых вяршыняў у выканальніцкім мастацтве!